Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў А.Краўчанкі са студэнтамі Упсальскага ўніверсітэту

12 лістапада 2018 г.

12-11-2018

12 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сустрэўся са студэнтамі Упсальскага ўніверсітэту (Швецыя), якія знаходзяцца ў Беларусі з азнаямляльным візітам.

Падчас сустрэчы А.Краўчанка пазнаёміў студэнтаў з асноўнымі этапамі развіцця незалежнай Беларусі, якія вызначаюць асновы знешняй палітыкі нашай краіны, інфармаваў пра палітычныя і эканамічныя стасункі з Расіяй, ЕС, ЗША і суседнімі дзяржавамі, дыялогі па правах чалавека з ЕС і ЗША, пазіцыю Мінска па пытаннях рэгіянальнай сітуацыі, у тым ліку ў сферы бяспекі. 

А.Краўчанка таксама адказаў на шматлікія пытанні шведскіх студэнтаў пра беларускую унутраную і знешнюю палітыку.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы