Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі
01 лістапада 2018 г.1 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі Міраславам Лайчакам, які прыбыў у г.Мінск для ўдзелу ў сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамставаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-славацкіх адносін. Падкрэслена, што галоўным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Беларускі і славацкі бакі абмеркавалі канкрэтныя планы па развіцці двухбаковых адносін на перспектыву і дамовіліся працягнуць сумесную працу па актывізацыі гандлю, спрыяць рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў.
Міністры таксама разгледзелі тэматыку развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння ў рамках іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у прыватнасці ААН і АБСЕ. Адбыўся абмен думкамі па шэрагу актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.
У.Макей павіншаваў славацкага калегу з паспяховым завяршэннем яго старшынства ў 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by