Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з намеснікам Прэм'ер-Міністра — Міністрам замежных спраў Казахстана

11 красавіка 2024 г.

 

11 красавіка 2024 г. адбыліся перагаворы Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з намеснікам Прэм'ер-Міністра - Міністрам замежных спраў Рэспублікі Казахстан Муратам Нуртлеу.

Абмеркаваны актуальныя аспекты ўзаемадзеяння дзвюх краін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Разгледжаны канкрэтныя меры і крокі па актывізацыі прамысловай кааперацыі, развіццю інтэграцыйных сувязей. Асноўны акцэнт - на праблемных аспектах і ўзаемавыгадных шляхах іх вырашэння.

Падчас сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў удзялілі асаблівую ўвагу пытанням падрыхтоўкі і правядзення ў бліжэйшыя месяцы ў Мінску 18-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Разгледжаны ход выканання Плана супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2023—2024 гады. Міністры намецілі далейшыя крокі па пашырэнні ўзаемных кантактаў і рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку ў гуманітарнай і інфармацыйнай сферах.

Абмеркавалі агульны стан дагаворна-прававой базы беларуска-казахстанскіх адносін, дамовіліся аб яе інвентарызацыі ў адпаведнасці з актуальнымі мэтамі і задачамі двухбаковага ўзаемадзеяння.

Міністры канстатавалі значны патэнцыял для пашырэння і актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з акцэнтам на ўмацаванне прамых эканамічных сувязей і пашырэнне сумесных праэктаў на ўзроўні рэгіёнаў Беларусі і Казахстана.

Бакі пацвердзілі курс на паслядоўнае ўмацаванне інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС, АДКБ, СНД і ШАС, а таксама на канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

С.Алейнік падзякаваў казахстанскаму калегу за паслядоўную падтрымку Беларусі ў пытанні далучэння да ШАС у якасці паўнапраўнага члена Арганізацыі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы