Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з дэлегацыяй Германска-Беларускай парламенцкай групы Бундэстага

04 лютага 2020 г.

04-02-2020

4 лютага 2020 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў членаў дэлегацыі Германска-Беларускай парламенцкай групы Бундэстага на чале з яе старшынёй Маркам Хаўптманам (фракцыя правячага партыйнага блока “Хрысціянска-дэмакратычны саюз” / “Хрысціянска-сацыяльны саюз”).

Дэлегацыя наведвае нашу краіну на запрашэнне старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.

У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснікі старшыні групы ад фракцый Левай партыі, партый “Саюз 90 / Зялёныя” і “Альтэрнатыва для Германіі”.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва з акцэнтам на яго парламенцкае вымярэнне, тэматыку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым пашырэнні двухбаковых сувязей ва ўсіх абласцях і намечаны адпаведныя канкрэтныя крокі, уключаючы пачатак працы Стратэгічнай кансультатыўнай групы Беларусь — Германія, у склад якой увойдзе і М.Хаўптман.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы