Памер шрыфта:

Аб цырымоніі ўзняцця сцяга МЗС

20 снежня 2018 г.

20-12-2018

20 снежня 2018 г. адбылася цырымонія ўзняцця сцяга Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, экс-міністры Пётр Краўчанка, Уладзімір Сянько, Урал Латыпаў і Міхаіл Хвастоў, ветэраны беларускай дыпламатычнай службы, кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне.

Як падкрэсліў у сваім выступленні У.Макей, для Міністэрства сцяг з'яўляецца, у першую чаргу, сімвалам патрыятызму, адданасці і вернасці кожнага беларускага дыпламата роднай дзяржаве і народу. “Гэта асаблівы давер, аказаны нам з боку дзяржавы, грамадства і мы павінны яго апраўдаць!”, — адзначыў Міністр.

Узняцце сцяга — гэта яшчэ і сімвалічны старт знакавага для Міністэрства замежных спраў года. Наперадзе МЗС чакае важны гістарычны рубеж — 100-годдзе беларускай дыпламатычнай службы.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі звярнуў увагу прысутных на неабходнасць не толькі захаваць, але і прымножыць дасягненні, прадоўжыць актыўную работу па далейшай раўнапраўнай інтэграцыі нашай краіны ў сусветную палітычную, эканамічную, навуковую, культурную і інфармацыйную прастору.

Да даведкі: Афіцыйныя геральдычныя сімвалы МЗС, у ліку якіх сцяг, былі заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №411 ад 16 кастрычніка 2018 г. Яго прыняцце накіравана на захаванне і развіццё традыцый беларускай дыпламатыі, павышэнне прэстыжу дыпламатычнай службы.

 русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы