Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi

07 снежня 2018 г.

07-12-2018 

7 снежня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Намасонтай Марыяй Сiбанда-Тусi.

Падчас сустрэчы быў абмеркаваны стан сяброўскіх адносiн паміж Беларуссю і ПАР, шляхі іх паступовага развіцця. 

Даведка: Пасол ПАР Н.М. Сiбанда-Тусi неаднаразова наведвала Беларусь і з’яўляецца адным з найбольш актыўных афрыканскіх паслоў, акрэдытаваных у Беларусі па сумяшчальніцтве.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі, что па выніках 10 месяцаў 2018 года тавараабарот паміж двумя краiнамi павялічыўся на дзве траціны. Гэтаму шмат у чым садзейнiчала пасяджэнне Сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з ПАР, якое прайшло ў Прэторыі ў сакавiку 2018 г. У гэтай сувязі намеснік Міністра і Пасол абмеркавалi ход падрыхтоўкі да наступнага пасяджэння сумеснага камітэта, якое запланавана на пачатак 2019 года ў Мiнску. А.Дапкюнас і Н.М. Сiбанда-Тусi адзначылі важнасць актыўнага спрыяння наўпроставым кантактам паміж дзелавымі коламі дзвюх краінаў і разгледзелі магчымыя формы такога садзейнічання праз выкарыстанне механізмаў форуму супрацоўніцтва “Беларусь-Афрыка”, а таксама тэматычных прамысловых і сельскагаспадарчых выставаў. 

Падчас гутаркi беларускi i паўднёваафрыканскi дыпламаты закранулi пытаннi пашырэння ўзаемадзеяння ў галiне адукацыі, стварэння спрыяльных умоваў для турызму і чалавечых абменаў, а таксамаразвiцця міжрэгіянальных сувязяў памiж правінцыямі Фры Стэйт і Мпумаланга ПАР i Мінскай і Магілёўскай абласцямі. Асобным пунктам размовы стала абмеркаванне магчымасці паскарэння сумеснай працы па практычным спрыянні кантактам паміж грамадзянамі абедзвюх краінаў праз узаемную адмену візаў для ўладальнікаў звычайных пашпартаў. 

Суразмоўцы пацвердзілі намер Беларусі і Паўднёвай Афрыкі надалей умацоўваць супрацоўніцтва і добразычлівае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях на прынцыпах узаемнай павагі i падтрымкi.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы