Памер шрыфта:

Аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Чылі

03 верасня 2019 г.

03-09-2019

3 верасня 2019 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Чылі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, чылійскую – генеральны сакратар па пытаннях знешняй палітыкі (намеснік Міністра) Міністэрства замежных спраў Патрысіа Торэс.

Падчас кансультацый бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы беларуска-чылійскага супрацоўніцтва, развіцця дыялогу паміж рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца Беларусь і Чылі. Разгледжаны таксама шэраг актуальных тэм міжнароднага парадку дня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы