Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў канферэнцыі ў г.Рыме
29 студзеня 2018 г.29-01-2018
29 студзеня 2018 г. у г.Рыме намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі АБСЕ па пытаннях адказнасці дзяржаў, інстытутаў і грамадзян у барацьбе супраць антысемітызму і злачынстваў на глебе нянавісці, звязанай з антысемітызмам.
У сваім выступленні на пленарным пасяджэнні канферэнцыі А.Краўчанка пацвердзіў прынцыповую і паслядоўную пазіцыю Беларусі ў сферы барацьбы з антысемітызмам у кантэксце глабальных намаганняў міжнароднай супольнасці па барацьбе з расізмам, ксенафобіяй, нецярпімасцю і дыскрымінацыяй ва ўсіх формах і праявах.
Удзельнікі канферэнцыі былі азнаёмлены з інфармацыяй аб трагедыі Халакоста ў Беларусі. Намеснік Міністра звярнуў увагу прысутных на даўнюю традыцыю мірнага сумеснага жыцця прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і рэлігійных канфесій на беларускай зямлі, адсутнасць у нашай краіне якіх бы там ні было канфліктаў на нацыянальнай, рэлігійнай, культурнай глебе.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Дзеючы старшыня АБСЕ, Міністр замежных спраў Італіі Анджэліна Альфана, Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання з 20 краін, няўрадавых арганізацый, нацыянальных і рэлігійных абшчын.
На палях канферэнцыі адбыліся сустрэчы А.Краўчанкі з Міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Анджэліна Альфана, дыпламатычным саветнікам Прэзідэнта Італіі Эмануэлай Д'Алесандра, а таксама кіраўнікамі шэрага дэлегацый краін-удзельніц АБСЕ. Абмеркаваны пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне па лініі Беларусь — ЕС, супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
У рамках мерапрыемства кіраўнікі дэлегацый былі прыняты Папам Рымскім Францішкам.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by