Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з Паслом Мексікі

11 верасня 2024 г.


11 верасня 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Мексіканскіх Злучаных Штатаў у Рэспубліцы Беларусь Эдуарда Вільегасам Мехіасам.

Абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Мексікай у сферах узаемнай цікавасці з акцэнтам на гандлёва-эканамічны складальнік.

У кантэксце развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва, у прыватнасці ў сферы культуры, бакамі адзначаны вялікі поспех у правядзенні 10 верасня Фестывалю мексіканскай культуры ў г.Мінску, які выклікаў непадробную цікавасць сярод мінчан і гасцей сталіцы. Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні мерапрыемстваў па культурным абмене паміж дзвюма краінамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы