Памер шрыфта:

Аб наведванні замежнымі дыпламатамі вайсковай часці

20 кастрычніка 2018 г.

20-10-2018

20 кастрычніка 2018 г. па запрашэнні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь кіраўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у нашай краіне, наведалі 120 асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Мерапрыемства праведзена ў рамках серыі нефармальных сустрэч, мэтай якіх з'яўляецца азнаямленне замежных дыпламатаў з рознымі сферамі жыцця нашай краіны. Так, у мінулы раз замежных гасцей прымалі ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры “Сілічы” падчас акцыі “Дыпламаты за бяспеку”, а ў цэлым на працягу апошніх гадоў у падобным фармаце ім быў прадстаўлены прамысловы, культурны, спартыўны і турыстычны патэнцыял беларускай дзяржавы.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, прадстаўнікі ваеннага і знешнепалітычнага ведамстваў краіны таксама прынялі ўдзел у сустрэчы.

Удзельнікі азнаёміліся з гісторыяй, структурай і задачамі брыгады, асаблівасцямі навучальнага працэсу па падрыхтоўцы зенітчыкаў, артылерыстаў, спецыялістаў у галіне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Увазе дыпламатаў былі прадстаўлены ўзоры стралковай зброі, амуніцыі і экіпіроўкі вайсковай часці.

Выступаючы перад гасцямі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў, што беларуская армія максімальна адкрыта для грамадскасці, у тым ліку сусветнай. Кіраўнік ваеннага ведамства падрабязна распавёў пра сучасны стан і перспектывы развіцця Узброеных Сіл Беларусі, новым узбраенні, якое паступае ў беларускую армію.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь ніколі не была і не будзе крыніцай канфліктаў. Наша краіна надае асаблівае значэнне забеспячэнню транспарэнтнасці ў ваеннай сферы, як аднаго з умоў ўмацавання рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, — адзначыў Міністр.

У рамках мерапрыемства госці таксама наведалі палігон “Уручча”, дзе азнаёміліся з ходам заняткаў па агнявой падрыхтоўцы, сталі сведкамі розыгрышу тактычнага эпізоду.

русская версия  English version

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы