Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС
10 верасня 2019 г.10-09-2019
10 верасня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Дзіркам Шубелям.
У.Макей прыняў у суразмоўца копіі даверчых лістоў і абмеркаваў з ім стан і перспектывы адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. З улікам даўняй уцягнутасці Д.Шубеля ў праблематыку беларуска-еўрапейскіх адносін бакі засяродзіліся на ключавых пытаннях сумеснага парадку дня: развіцці дагаворна-прававой базы, падрыхтоўцы да падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі, планаванні праграм фінансавага садзейнічання ЕС для Беларусі, арганізацыі ў Беларусі мерапрыемстваў па лініі ”Усходняга партнёрства”.
Міністр замежных спраў канстатаваў наяўнасць значных дасягненняў у дыялогу паміж Мінскам і Бруселем. Адзначыў своечасовасць прызначэння ў гэты момант на пасаду кіраўніка дыпмісіі ЕС аднаго з найбольш вопытных куратараў беларуска-еўрапейскіх адносін з пункту гледжання замацавання і нарошчвання дасягнутай пазітыўнай тэндэнцыі. Выказаў надзею на тое, што абнаўленне кіраўніцтва Прадстаўніцтва ЕС і фарміраванне новага складу Еўракамісіі будуць спрыяць прагрэсу ў заключэнні новага асноватворнага пагаднення Беларусь – ЕС.
У.Макей пажадаў Д.Шубелю поспехаў у рабоце на новай пасадзе на карысць беларуска-еўрапейскіх адносін.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by