Памер шрыфта:

Аб выступленні Пастаяннага прадстаўнiка Беларусi В.Рыбакова на 74-й сесіі Генеральнай Аасамблеі ААН

04 лістапада 2019 г.

04-11-2019

1 лістапада 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў на пленарным пасяджэнні 74-й сесіі Генеральнай Аасамблеі ААН па Дакладу Савета ААН па правах чалавека.

Да даведкі. У адпаведнасці з мандатам Савета ААН па правах чалавека (далей – СПЧ, Савет), які быў вызначаны рашэннем Генеральная Ассамблеі ААН 65/281, Савет штогод прадстаўляе Генеральнай Асамблее даклад аб сваёй працы.

У сваім выступленні кіраўнік беларускай дыпмісіі пацвердзіў важнасць Савета ААН па правах чалавека ў міжнароднай праваабарончай тэматыцы, падкрэсліў, што праца гэтага органа павiнна быць накiравана на рэальныя пытаннi правоў чалавека і садзейнiчаць умацаванню патэнцыяла дзяржаў у галiне абароны і заахвочвання правоў чалавека.

В.Рыбакоў выступіў у падтрымку механізма ўніверсальнага перыядычнага агляду, створанага ў адпаведнасці з мандатам СПЧ, праз які павінен ажыццяўляцца неселектыўны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах без выключэння.

Разам з тым беларускі дыпламат раскрытыкаваў дзейнасць СПЧ, адзначыўшы наяўнасць закаранелых праблем у яго працы: палітызацыя і двайныя стандарты; неаб’ектыўнасць адзнак сітуацый з правамі чалавека ў розных краінах; празмерная перагружанасць дыскусій краінавымі ”сюжэтамі“. Падкрэсліў, што СПЧ ператвараецца ў рэпрэсіўны орган і працуе насуперак Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, у якой не згадваецца легалізацыя метадаў палітычнага ціску, санкцый або іх пагроза.

Кіраўнік беларускай місіі выступіў супраць краінавых мандатаў, якія не спрыяюць дыялогу паміж дзяржавамі.

З улікам крытычнай фінансавай сітуацыі і неабходнасці эканоміі рэсурсаў ААН В.Рыбакоў прапанаваў падумаць аб правядзеннi рэвізіі парадкаў дня Трэццяга камітэта Генеральная Ассамблеі ААН і СПЧ і выключыць з іх дублюючыя рэзалюцыі, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць СПЧ, скараціць людскія і фінансавыя рэсурсы.

Пастаянны Прадстаўнік Беларусі падкрэсліў, што ўмацаванне СПЧ не павінна разглядацца за кошт надзялення гэтага органа дадатковымі функцыямі ”судзейства”. Кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама выступіў за неабходнасць развіцця ў Савеце механізмаў супрацоўніцтва і дыскусійных пляцовак па абмене перадавой практыкай у розных сферах правоў чалавека, у тым ліку ў кантэксце рэалізацыі Парадку дня – 2030.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы