Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Індыі

30 сакавіка 2018 г.

30-03-2018

30 сакавіка 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Панкаджам Саксенай з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

У.Макей падзякаваў П.Саксене за важкі асабісты ўклад у развiццё i ўмацаванне беларуска-індыйскіх адносін у розных галінах і адзначыў, што за час кадэнцыі Пасла ў Беларусі адбыліся вельмі істотныя двухбаковыя мерапрыемствы, якія заклалі сур’ёзную аснову для вывядзення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй на якасна новы ўзровень.

Бакі выказалі зацікаўленасць у далейшым нарошчванні пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы