Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з намеснікам Генеральнага сакратара ШАС

26 лютага 2024 г.

 

26 лютага 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара Шанхайская арганізацыі супрацоўніцтва Нурланам Ермекбаевым, які знаходзіцца ў Мінску на чале Місіі назіральнікаў за выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь.

С.Алейнік падзякаваў суразмоўцу за праведзеную падчас знаходжання ў Беларусі работу Місіі і падтрымку ў пытаннях далучэння нашай краіны да ШАС у якасці паўнапраўнага члена.

Адзначана гатоўнасць Рэспублікі Беларусь у поўнай меры ўключыцца ў работу Арганізацыі, напаўняючы структуру новым зместам і выступаючы з прапановамі і ініцыятывамі.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння і абмеркавалі будучыя мерапрыемствы ў рамках ШАС.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы