Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам Генеральнага сакратара ААН

04 верасня 2019 г.

04-09-2019

4 верасня 2019 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, кіраўніком Контртэрарыстычнага упраўлення ААН Уладзімірам Варанковым, які прымае ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій».

Падчас сустрэчы У.Макей падкрэсліў важнае значэнне канферэнцыі з пункту гледжання каардынацыі на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях супрацьдзеяння тэрарызму, які выкарыстоўвае тэхналогіі і дасягненні прагрэсу супраць чалавецтва. Беларусь займае паслядоўную пазіцыю і адкрыта для супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Было адзначана, што ААН павінна адыгрываць галоўную і каардынуючую ролю ў міжнародных намаганнях па фарміраванні адзінага фронту процідзеяння тэрарызму.
 
 
Суразмоўцы закранулі актуальную сітуацыю ў сферы бяспекі ў свеце і рэгіёне. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў паслядоўную лінію Беларусі на стварэнне ўстойлівых механізмаў поўнафарматнага дыялогу не толькі паміж ЕАЭС і ЕС, але і ў больш шырокім кантэксце.
 
Бакі таксама абмеркавалі пытанні міратворчасці і іншыя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з ААН і яе арганізацыямі, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Адзначана неабходнасць падыходу з канкрэтнымі вынікамі да 75-гадовага юбілею ААН, які Арганізацыя будзе адзначаць у 2020 годзе. У.Макей падкрэсліў, што Беларусь будзе гатова прадставіць свае прапановы па гэтай тэме, а таксама па пытанні будучыні Арганізацыі і адкрыты для дыялогу з усімі партнёрамі і структурамі ААН.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы