Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Я.Шэстакова ў Саудаўскую Аравію

08 мая 2024 г.

 

7-9 мая 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў наведвае з візітам Каралеўства Саудаўская Аравія для ўдзелу ў мерапрыемствах трэцяга пасяджэння Беларуска-Саудаўскага Сумеснага камітэта.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прамысловасці, НАН Беларусі, устаноў адукацыі, вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.

У рамках візіту Я.Шэстакоў выступіў з прывітальным словам перад удзельнікамі Беларуска-Саудаўскага бізнес-форуму, арганізаванага ІРУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн" і Федэрацыяй гандлёвых палат Саудаўскай Аравіі.

Намеснік Міністра асабліва падкрэсліў значнасць правядзення такога маштабнага мерапрыемства ўпершыню з 2016 года і нацэленасць бакоў на дасягненне канкрэтных вынікаў па рэактывацыі ўсяго спектра кантактаў.

У рамках візіту адбылася двухбаковая сустрэча з Галоўным выканаўчым дырэктарам шматпрофільнай кампаніі "Saudi Basic Industries Corp (SABIC)" Абдулрахманам аль-Фагіхам.

Абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў сферах узаемнай цікавасці.

Праведзены таксама профільныя двухбаковыя перагаворы і кансультацыі з прадстаўнікамі зацікаўленых саудаўскіх ведамстваў па праэкту выніковага Пратакола трэцяга пасяджэння Сумеснага камітэта.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы