Памер шрыфта:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Чэхію

04 кастрычніка 2018 г.

04-10-2018

4 кастрычніка 2018 г. у рамках рабочага візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Чэшскую Рэспубліку адбылася яго сустрэча з намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Эдуардам Муржыцкім.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках правядзення ў маі 2018 г. у г.Мінску 10-га пасяджэння Міжурадавай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, сустаршынямі якой з'яўляюцца Я.Шэстакоў і Э.Муржыцкі, планы па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у 2019 годзе, а таксама далейшыя крокі па пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва.

Актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-чэшскага міжпарламенцкага дыялогу абмеркаваны падчас сустрэчы Я.Шэстакова з першым намеснікам Старшыні Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі Войцехам Філіпам. Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння паміж парламентарыямі абедзвюх краін з акцэнтам на рэалізацыю эканамічных праектаў.

Перспектывы нарошчвання экспартных паставак беларускай прадукцыі ў Чэхію і рэалізацыі канкрэтных сумесных праектаў абмеркаваны на перагаворах Я.Шэстакова са старшынёй Чэшска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзянісам Карповічам.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы