Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Усходняга партнёрства і краін-членаў ЕС

16 кастрычніка 2018 г.

15-10-2018

15 кастрычніка 2018 г. у г.Люксембурге Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у дзевятай штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» (УП) і краін-членаў Еўрапейскага саюза па запрашэнні Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, Віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі Федэрыкi Магерынi і Еўрапейскага камісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана.


У ходзе мерапрыемства быў разгледжаны прагрэс у рэалізацыі 20-ці ключавых прыярытэтаў Усходняга партнёрства на перыяд да 2020 года, зацверджаных на Брусэльскім саміце УП у лістападзе 2017 года. Дэлегацыі таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнародных адносін, уключаючы сітуацыю ў усходнееўрапейскім рэгіёне і падрыхтоўку шэрагу мерапрыемстваў з нагоды 10-годдзя УП у 2019 годзе.

У сваім выступе на пленарнай сесіі У.Макей давёў пазіцыю Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці захавання і далейшага развіцця Усходняга партнёрства як інклюзіўнай, прагматычнай і неканфрантацыйнай ініцыятывы і хутчэйшага ўвасаблення дасягнутых у яе рамках дамоўленасцей. Прадставіў падыходы беларускага боку да рэалізацыі сумесных з ЕС праектаў у эканамічна значных галінах.

 
У рамках асобнай двухбаковай сустрэчы У. Макей і Еўракамісар Й.Хан абмеркавалі ход работы па заключэнні прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і ЕС на 2018 — 2020 гады, пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі, плануемыя візіты на высокім узроўні і ўзаемадзеянне з Еўрапейскім парламентам.
 

На палях мерапрыемства У.Макей таксама правёў двухбаковыя сустрэчы з Міністрам замежных спраў і гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам і намеснікам  Кіраўніка Ўрада, Міністрам замежных спраў і гандлю Ірландыі Сайманам Ковені.
 
У ходзе сустрэчы з П.Сіяртам міністры замежных спраў Беларусі і Венгрыі пазітыўна ацанілі дынаміку палітычнага дыялогу і развіцця кансультацый паміж кантактаў, высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Падкрэслілі важнасць рэгулярнай працы Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, чарговае пасяджэнне якой запланавана на пачатак лістапада ў Мінску. Абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый і дыялог Беларусі з ЕС.
 
 
У.Макей і С.Ковені абмеркавалі шляхі развіцця беларуска-ірландскіх палітычных і гандлёва-эканамічных адносінаў, узаемадзеянне па лініі Беларусь — ЕС, а таксама супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый. У.Макей з удзячнасцю адзначыў вялікі ўклад Ірландыі ў падтрымку Беларусі ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Бакамі таксама падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж бізнес-коламі Беларусі і Ірландыі.
 
 
 
                                                                                                                                             русская версия  English version 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы