Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 27-й сустрэчы СМЗС АБСЕ

03 снежня 2020 г.

 

3 снежня 2020 г. у анлайн-фармаце адбылася 27-я сустрэча Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні СМЗС кіраўнік беларускай дэлегацыі, Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падкрэсліў неабходнасць пераадолення дэфіцыту ўзаемнага даверу і блокавага мыслення, які захоўваецца на прасторы АБСЕ, выканання прынцыпу суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы.

Выступіў супраць надуманага выкарыстання асобнымі дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ састарэлых палітызаваных механізмаў.

Акцэнтаваў недапушчальнасць прыняцця дзяржавамі-ўдзельніцамі аднабаковых абмежавальных мер, контрпрадуктыўны характар санкцый, асабліва эканамічных, якія ніколі не дасягаюць сваіх мэт і толькі паглыбляюць прорву недаверу паміж краінамі.

Адзначыў унёсак Беларусі ва ўрэгуляванне зацяглых канфліктаў на прасторы АБСЕ, намаганнi па процідзеянні транснацыянальным пагрозам і выклікам. Заклікнуў засяродзіцца на рэальных пагрозах бяспекі і шукаць шляхі выйсця з істытуцыянальнага крызісу, з якім сутыкнулася Арганізацыя. Падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэжымаў кантролю над распаўсюджаннем узбраенняў і мер умацавання даверу і бяспекі.

У дачыненне 75-годдзя з дня заканчэння Другой сусветнай вайны, заклікнуў памятаць аб трагічных уроках мінулага, змагацца з услаўленнем нацызму і неанацызму на прасторы АБСЕ.

Пасяджэнне СМЗС АБСЕ працягнецца 4 снежня 2020 г. і завершыцца прыняццем выніковых дакументаў.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы