Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў міністэрскай канферэнцыі Руху недалучэння

05 красавіка 2018 г.

05-04-2018

5-6 красавіка 2018 г. у Баку дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэем Дапкюнасам прымае ўдзел у міністэрскім сегменце канферэнцыі Руху недалучэння (РН).

Беларусь была выбрана ў склад бюро міністэрскай канферэнцыі РН у якасці намесніка старшыні канферэнцыі ад еўрапейскай групы. А.Дапкюнасу было даручана весці першую сесію міністэрскай дыскусіі.

У рамках форуму адбылося выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі ад імя еўрапейскай групы РН, у якую ўваходзяць Беларусь і Азербайджан.

Падчас выступлення намеснік Міністра выклаў бачанне Беларуссю магчымай ролі Руху ў вырашэнні актуальных пытанняў рэгіянальнай і глабальнай бяспекі ў свеце. Беларускі дыпламат нагадаў аб асноўных ініцыятывах Беларусі па супрацьдзеянні сучасным выклікам і пагрозам, садзейнічанню ўстойліваму развіццю, актывізацыі ўзаемадзеяння РН з вядучымі міжнароднымі і рэгіянальнымі структурамі і арганізацыямі.

А.Дапкюнас правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у міністэрскай канферэнцыі РН, для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках шматбаковых арганізацый, у першую чаргу ў ААН.

Раней падчас экспертнага сегмента форуму на ўзроўні старэйшых службовых асоб (3-4 красавіка 2018 г.) быў узгоднены праект выніковага дакумента канферэнцыі. У яго ўвайшлі ініцыяваныя Беларуссю тэзісы, якія тычацца праблематыкі ўстойлівага развіцця, неабходнасці падтрымкі краін з сярэднім узроўнем даходаў, рэфармавання сістэмы развіцця ААН, процідзеяння гандлю людзьмі, падтрымкі сям'і, а таксама тэматыкі раззбраення і міжнароднай бяспекі.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы