Памер шрыфта:

Аб запрашэнні ў МЗС Паверанага у справах Еўрасаюза ў Беларусі

12 жніўня 2024 г.

 

12 жніўня 2024 г. у МЗС быў запрошаны Павераны ў справах Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Стэн Нёрлаў.

У сувязі з парушэннем паветранай прасторы Беларусі 9 жніўня 2024 г. украінскімі БПЛА да еўрапейскага дыпламата даведзена пазіцыя беларускага боку па гэтым пытанні. 

Асабліва была адзначана наяўнасць маркіроўкі вытворцаў краін ЕС на шэрагу элементаў аднаго са збітых беларускімі сіламі СПА беспілотнікаў.

Акцэнтавана, што падобныя дзеянні нясуць патэнцыял радыкальнай эскалацыі ваеннага канфлікту, якая тоіць у сабе пагрозу яго сур'ёзнага пашырэння, у т.л. на краіны ЕС.

Беларусь, якая нязменна выступае за мірнае ўрэгуляванне крызісу шляхам перамоў, заклікае Еўрасаюз прыняць усе магчымыя меры свайго ўплыву на ўкраінскае кіраўніцтва з мэтай прадухілення такіх дзеянняў у далейшым.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы