Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 150-годдзя Махатмы Гандзі

15 лістапада 2018 г.

15-11-2018

14 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас узяў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, арганізаваным Амбасадай Індыі ў Беларусі з нагоды 150-годдзя Махатмы Гандзі.

Мерапрыемства прайшло ў Лошыцкім парку Мінску з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, шматлікіх прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання краіны і беларускай і індыйскай грамадскасці. Удзельнікі ўрачыстай падзеі пасадзілі алею са 150 дрэваў.

Да даведкі: Мерапрыемства праводзілася ў рамках глабальнай кампаніі Індыі па адзначэнні 150-гадовага юбілею Махатмы Гандзі, выбітнага індыйскага лідэра, палітыка і філосафа (2 кастрычніка). Для правядзення мерапрыемства быў адмыслова абраны дзень нараджэння іншага вядомага індыйскага дзяржаўнага дзеяча, першага прэм’ер-міністра Індыі Джавахарлала Нэру.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства А.Дапкюнас адзначыў духоўную бліскасць беларускага і індыйскага народаў, агульную для беларусаў і індусаў прыхільнасць ідэялам міру і ненасілля, якія ўсё сваё жыццё адстойваў М.Гандзі. Намеснік Міністра выказаў спадзяванне, што пасаджаная ўдзельнікамі мерапрыемства алея стане яшчэ адным жывым сімвалам беларуска-індыйскага сяброўства.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы