Памер шрыфта:

Аб беларуска-канадскіх кансультаціях

27 верасня 2018 г.

27-09-2018

27 верасня 2018 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-канадскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных стран па палітычных пытаннях. Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, канадскую — памочнік намесніка Міністра замежных спраў Стэфані Бек.

Бакі дэталёва абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-канадскіх адносін, у тым ліку ў эканамічнай і гуманітарнай галінах, пытанні рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, а таксама магчымасці ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

У гэты ж дзень А.Краўчанка, С.Бек і прадстаўнікі дзелавой часткі канадскай дэлегацыі бяруць удзел у Першым беларуска-канадскім дзелавым форуме ў Мінску, арганізаваным сумесна Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Канадская дзелавой асацыяцыяй у Расіі і Еўразіі.

Да даведкі: дэлегацыя на чале з памочнікам намесніка Міністра замежных спраў Канады Стэфані Бек знаходзіцца ў Беларусі з 26 па 28 верасня 2018 г. Візіт у нашу краіну дэлегацыі знешнепалітычнага ведамства Канады такога ўзроўню з’яўляецца першым у гісторыі беларуска-канадскіх адносін.

У склад дэлегацыі ўваходзяць супрацоўнікі МЗС Канады, апарата Тайнай рады Каралевы для Канады, Пасольства Канады ў Польшчы, а таксама прадстаўнікі шэрагу канадскіх кампаній.

Праграма візіту канадскіх бізнесменаў уключае наведванне завода «БелАЗ», Парка высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы