Памер шрыфта:

Аб адкрыцці ў МЗС з удзелам Міністра М.Рыжанкова навучальнага семінара-практыкума для маладых дыпламатаў, студэнтаў профільных устаноў вышэйшай адукацыі

02 снежня 2024 г.

 

2 снежня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў адкрыў навучальны семінар-практыкум для маладых дыпламатаў, студэнтаў і выкладчыкаў профільных устаноў вышэйшай адукацыі.

Гэтае традыцыйнае для МЗС мерапрыемства сёлета праходзіць у перыяд з 2 па 6 снежня 2024 г. у 17-ты раз. У ім бяруць удзел як маладыя работнікі МЗС са стажам работы да аднаго года, так і студэнты выпускных курсаў профільных устаноў вышэйшай адукацыі (БДУ, БДЭУ, МДЛУ), пераможцы і лаўрэаты прафарыентацыйнага конкурсу "Хачу быць дыпламатам". Усяго больш за 80 чалавек.

Для ўдзельнікаў семінара арганізаваны сустрэчы з запрошанымі лектарамі, сярод якіх старшыня ЦВК Ігар Карпенка, кіраўнік Другога нацыянальнага канала Ігар Луцкі, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў, а таксама дэлегатамі ад кіраўніцтва Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Міністэрстваў.

Тэматыка семінарскіх заняткаў ахоплівае шырокі спектр пытанняў па гісторыі дыпламатыі, знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, міжнароднаму супрацоўніцтву ў эканамічнай, палітычнай, гуманітарнай, інфармацыйнай і іншых сферах. Праграма семінара прадугледжвае таксама наведванне Цэнтра гісторыі МЗС і беларускай дыпламатычнай службы.

Выступаючы на адкрыцці, М.Рыжанкоў зазначыў, што МЗС зацікаўлены ў энергічных, зараджаных на вынік і адданых Радзіме маладых прафесіяналах. "Цяпер у вас ёсць усе ўмовы і магчымасці не толькі атрымаць тэарэтычныя веды аб знешняй палітыцы Беларусі за вучэбнай партай, але і бліжэй на практыцы пазнаёміцца з арганізацыяй работы МЗС, больш даведацца аб усіх напрамках дзейнасці Міністэрства - ад консульскай сферы да інфармацыйнай".

Міністр падкрэсліў, што МЗС і ў далейшым будзе прапаноўваць маладым міжнароднікам удзел у якасці валанцёраў у значных мерапрыемствах, якія праходзяць у Беларусі па лініі Міністэрства замежных спраў, а таксама прадоўжыць практыку правядзення прафарыентацыйнага конкурсу эсэ "Хачу быць дыпламатам". «Гэта добрая магчымасць для маладых людзей у нейкай ступені вызначыцца, ці цікава была б для іх у перспектыве праца ў МЗС» - акцэнтаваў М.Рыжанкоў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы