Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з намеснікам старшыні народнага палітычнага кансультатыўнага савета правінцыі Гуандун

06 верасня 2019 г.

06-09-2019

6 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас меў сустрэчу з намеснікам старшыні народнага палітычнага кансультатыўнага савета правінцыі Гуандун (Кітайская Народная Рэспубліка) Дэн Хайгуанам.

Да даведкі: Правінцыя Гуандун – самы вялікі па насельніцтве і найбольш развіты ў эканамічным і тэхналагічным плане рэгіён Кітая. Аб’ём знешняга гандлю правінцыі Гуандун складае амаль чвэрць ад агульнага знешнегандлёвага таваразвароту Кітая. Большая частка кітайскіх рэзідэнтаў міжнароднага прамысловага парку “Вялікі камень” – гуандунскія кампаніі. У 2017 годзе Старшыня КНР Сі Цзіньпін вызначыў правінцыю Гуандун як рэгіён, які здольны стаць лакаматывам беларуска-кітайскага двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У 2018 годзе ў сталіцы правінцыі Гуандун горадзе Гуанчжоў пачало працаваць Генеральнае консульства Беларусі.

Падчас сустрэчы суразмоўцы разгледзелі шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і правінцыі Гуандун, перспектывы ажыццяўлення новых сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў кантэксце развіцця міжнароднага прамысловага парку “Вялікі камень".

А.Дапкюнас і Дэн Хайгуан абмеркавалі магчымасці актывізацыі міжрэгіянальных сувязей паміж гарадамі Беларусі і правінцыі Гуандун у сувязі з планамі абвесціць 2020 год Годам рэгіёнаў Беларусі і Кітая.

Намеснік Міністра пацвердзіў гатоўнасць МЗС Беларусі аказваць неабходнае садзейнічанне дзяржаўным установам і суб’ектам гаспадарання правінцыі Гуандун для забеспячэння іх максімальна выніковага ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі.

Падчас размовы бакі адзначылі наспеласць і запатрабаванасць практычных узаемных захадаў па наладжванні наўпроставага авіяцыйнага спалучэння паміж Беларуссю і правінцыяй Гуандун. Гэта значна спрасціла б кантакты паміж бізнэсоўцамі абедзвюх краін і магло бы стаць важным чыннікам развіцця ўзаемнага турызму.

У сваю чаргу Дэй Хайгуан запэўніў, што па вяртанні ў Кітай дасць адпаведныя даручэнні адказным мясцовым органам кіравання правінцыі Гуандун аб неабходнасці і канкрэтных кірунках магчымага пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы