Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з прадстаўнікамі Еўрапейскага саюза ў Беларусі

31 мая 2018 г.

31-05-2018

31 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас  сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных місій краінаў-членаў Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Ад еўрапейскага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Вялікабрытаніі і Германіі Фіёна Гіб і Петэр Дэтмар, часовы павераны ў справах Еўрапейскага саюза ў Беларусі Джым Казэнс і першы саветнік Пасольства Францыі Эльза Піньёль.

У ходзе сустрэчы еўрапейскія дыпламаты прадставілі інфармацыю аб пазіцыі Еўрапейскага саюза па сітуацыі, якая склалася вакол ажыццяўлення сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме.

 Суразмоўцы выказалі агульную заклапочанасць рашэннем адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі выйсці з пагаднення, аднавіць і ўвесці яшчэ больш жорсткі санкцыйны рэжым у дачыненні да Ірана.

Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі супадзенне пазіцый Беларусі і Еўрапейскага саюза ў ацэнцы важнасці захавання сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў як важнага інструмента ўмацавання рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці. 

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы