Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў адкрыцці выставы “Спадчына Беларусі”

25 чэрвеня 2018 г.

25-06-2018

25 чэрвеня 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей прыняў удзел у адкрыцці выставы “Спадчына Беларусі”. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам замежных спраў сумесна з Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Выстава “Спадчына Беларусі” падрыхтавана Інстытутам культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны. Экспазіцыя знаёміць са здабыткамі беларускай нацыянальнай культурнай і прыроднай спадчыны. 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі акрэдытаванага ў Беларусі дыпламатычнага корпусу, міжнародных арганізацый, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, творчая інтэлігенцыя.

Выставу адкрылі Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і Міністр культуры Юрый Бондар.

У прывітальным слове кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства зазначыў, што спадчына спрыяе міжкультурнаму дыялогу, з’яўляецца адным з дзейсных інструментаў дыпламатыі, яна здольна аб’ядноўваць народы і прасоўваць ідэі міру.

У.Макей уручыў дыпломы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА прадстаўнікам СМІ за папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны.

Падчас мерапрыемства было таксама прэзентавана выданне “Беларускія скарбы ЮНЕСКА”. Кніга-альбом падрыхтавана выдавецтвам “Чатыры чвэрці” пад эгідай Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў серыі “Культурная спадчына Беларусі”, якая выдаецца з 2015 года сумесна з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве выступіў фальклорна-этнаграфічны гурт “Ветах” пад кіраўніцтвам Вячэслава Калацэя.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы