25-06-2018
25 чэрвеня 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей прыняў удзел у адкрыцці выставы “Спадчына Беларусі”. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам замежных спраў сумесна з Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.
Выстава “Спадчына Беларусі” падрыхтавана Інстытутам культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны. Экспазіцыя знаёміць са здабыткамі беларускай нацыянальнай культурнай і прыроднай спадчыны.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі акрэдытаванага ў Беларусі дыпламатычнага корпусу, міжнародных арганізацый, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, творчая інтэлігенцыя.
Выставу адкрылі Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і Міністр культуры Юрый Бондар.
У прывітальным слове кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства зазначыў, што спадчына спрыяе міжкультурнаму дыялогу, з’яўляецца адным з дзейсных інструментаў дыпламатыі, яна здольна аб’ядноўваць народы і прасоўваць ідэі міру.
У.Макей уручыў дыпломы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА прадстаўнікам СМІ за папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны.
Падчас мерапрыемства было таксама прэзентавана выданне “Беларускія скарбы ЮНЕСКА”. Кніга-альбом падрыхтавана выдавецтвам “Чатыры чвэрці” пад эгідай Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў серыі “Культурная спадчына Беларусі”, якая выдаецца з 2015 года сумесна з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве выступіў фальклорна-этнаграфічны гурт “Ветах” пад кіраўніцтвам Вячэслава Калацэя.
русская версия English version