Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў фестывалі “У Беларусі як дома. 2.0.”
05 ліпеня 2019 г.05-07-2019
5 ліпеня 2019 г. па запрашэнні Міністэрства замежных спраў кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіне, разам са сваімі сем'ямі прынялі ўдзел у стаўшым ужо традыцыйным фестывалі “У Беларусі як дома”.
Мерапрыемства, якое ладзіцца ў трэці раз, з аднаго боку, прысвечана беларускаму святу “Дзень вышыванкі”, а з другога – з’яўляецца сімвалам павагі, з якой у нашай краіне ставяцца да ўсіх без выключэння культур і нацыянальнасцей. Атмасфера яднання, якая пануе на гэтых сустрэчах, дазваляе бліжэй пазнаёміцца з нацыянальным каларытам, кухняй і традыцыямі народаў, краін, рэгіёнаў і нават кантынентаў.
У сваім выступленні У.Макей з задавальненнем адзначыў, што свята “У Беларусі як дома” пераўтвараецца ў сапраўдны, унiкальны і па-хатняму ўтульны фестываль культур. Міністр падкрэсліў актуальнасць і важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, як асновы для збліжэння, лепшага разумення і давера паміж прадстаўнікамі розных краін.
“Мы ў Беларусi шчыра ўпэўнены, што залог прагрэсу i росквiту – у шматпалярнасцi i разнастайнасцi свету, мажлiвасцi ўшаноўваць i з гонарам услаўляць як традыцыi продкаў, так i здабыткi сучаснiкаў”, – адзначыў У.Макей.
На фестывалі прадстаўлены нацыянальныя кухні каля 20 краін свету, сярод якіх Індыя, Італія, Карэя, Пакістан, ААЭ, Польшча, Судан, Таджыкістан, Чэхія, Украіна.
Фестываль дазволіў пазнаёміцца з унікальнымі танцамі і песнямі народаў Азербайджана, Індыі, Ірана, Казахстана, Карэі, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Украіны і фотавыставай, прысвечанай краявідам розных краін “Мой родны кут”.
русская версия English version
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by