Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў ФРГ

05 верасня 2018 г.

05-09-2018

4-6 верасня 2018 г. праходзіць рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Федэратыўную Рэспубліку Германія.

4 верасня падчас сустрэчы з начальнікам упраўлення знешняй палітыкі, палітыкі бяспекі і глабальных пытанняў Ведамства Федэральнага канцлера ФРГ Йоахімам Бертэлем бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-германскага і беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, а таксама рэгіянальную сітуацыю.

Пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Германіі былі прадметна разгледжаны на перагаворах з намеснікам выканаўчага дырэктара Германскага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькерам Трайерам.

З кіраўніком берлінскага бюро фонду Кёрбера Норай Мюлер адбыўся абмен думкамі па шэрагу тэм міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама магчымых напрамках узаемадзеяння з дадзеным фондам.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы