Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
24 верасня 2019 г.24-09-2019
23 верасня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у адкрыцці Саміту па мерах у галіне змены клімату, які арганізаваны па ініцыятыве Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша на палях 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Да даведкі: Мэта мерапрыемства — мабілізацыя палітычнай волі для ажыццяўлення Парыжскага пагаднення па клімаце і павышэнне ўзроўню амбітнасці мэт у барацьбе са зменай клімату. Саміт праводзіцца за год да таго, калі краіны павінны будуць прыняць на сябе дадатковыя нацыянальныя абавязацельствы ў дачыненні да клімату ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем.
Беларускі бок цвёрда адданы пераходу да нізкавугляроднай устойлівай эканоміцы і накіраваў у Сакратарыят ААН заяву, паведаміўшы аб намеры ўзяць на сябе безумоўнае абавязацельства да 2030 года скараціць выкіды парніковых газаў не менш чым на 35% у параўнанні з 1990 годам выключна за кошт уласных рэсурсаў. У ліку канкрэтных мер Беларусі на шляху да забеспячэння нізкавугляроднага развіцця — больш шырокае выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля і развіццё электратранспарта, укараненне ў эканоміку нізкавугляроднай і безуглеродных тэхналогій.
Міністр замежных спраў Беларусі У. Макей на адкрыцці Саміту па мерах у галіне змены клімату
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама прыняў удзел у спецыяльным пасяджэнні высокага ўзроўню “Глабальны заклік да абароны рэлігійнай свабоды”, якое адбылося па ініцыятыве ЗША ў рамках т.зв. высокагв тыдня цяперашняй сесіі ГА ААН. Гэтая ініцыятыва накіравана на пашырэнне міжнароднай падтрымкі мер па абароне розных рэлігій у кантэксце росту выпадкаў пераследу асоб па прычыне іх веравызнання, а таксама нападаў і разбурэнняў малельных дамоў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, віцэ-Прэзідэнт ЗША Майк Пенс, Міністр замежных спраў ЗША Майк Пампео і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Міністр замежных спраў Беларусі правёў таксама ў штаб-кватэры ААН сустрэчу з Міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам. Суразмоўцы адзначылі канструктыўны і даверны характар узаемадзеяння дзвюх краін. Абмеркаваны перспектывы далейшага нарошчвання патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дамовіліся каардынаваць работу па арганізацыі візітаў на вышэйшым узроўні.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Аўстрыі А.Шаленбергам
Падчас знаходжання ў г.Нью-Ёрку У.Макей сустрэўся з памочнікам Адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Брокам Бірманам. Абмеркаваны стан двухбаковага ўзаемадзеяння і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах развіцця малога і сярэдняга бізнесу, турызму і культуры.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з памочнікам Адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Б.Бірманам
На сустрэчы з выканаўчым дырэктарам Амерыканскага яўрэйскага камітэта (АЕК) Дэвідам Харысам разгледжаны перспектывы ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і АЕК, у тым ліку па рэалізацыі сумесных праектаў па ўвекавечанні памяці аб ахвярах Халакосту, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны яўрэйскага народа, развіццю настальгічнага турызму ў Беларусі, а таксама крокі па далейшаму супрацьдзеянні праяў антысемітызму.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з выканаўчым дырэктарам Амерыканскага габрэйскага камітэта (АЕК) Д.Харісам
Па запрашэнні Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ) Міністр замежных спраў прыняў удзел у міністэрскім мерапрыемстве “Shaping Partnerships for a Multiconceptual World”, якое адбылося на палях Саміту ВЭФ па ўстойліваму развіццю, прымеркаванага да 74-й сесіі ГА ААН.
Да даведкі: Сусветны эканамічны форум (ВЭФ) — няўрадавая арганізацыя, членамі якой з'яўляюцца больш за 1000 буйных міжнародных кампаній і карпарацый з больш чым 50 краін свету з абаротам звыш 5 млрд. долараў ( “Нестле”, “Майкрасофт”, “Кока-Кола”, “Боінг” і інш.). ВЭФ рэалізуе шэраг міжнародных эканамічных праграм, накіраваных на барацьбу з беспрацоўем, на павелічэнне інвестыцый у краіны, якія развіваюцца, інавацыі ў фінансавай сферы. З'яўляецца арганізатарам эканамічнага форуму ў г.Давосе. Саміт ВЭФ па ўстойліваму развіццю праводзіцца традыцыйна на палях высокага тыдня штогадовых сесій ГА ААН і прысвечаны выкананню Парадку дня-2030 у галіне ўстойлівага развіцця, да ўдзелу ў якім запрашаюцца дзяржавы-члены ААН.
З Прэзідэнтам Сусветнага эканамічнага форуму Бёрге Брэндэ кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння з гэтай арганізацыяй, у тым ліку ў кантэксце запланаванага ўступлення Беларусі ў СГА. Кіраўнік Форуму прапанаваў падумаць аб магчымых фарматах удзелу Беларусі ў эканамічных форумах у г.Давосе. Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя праблемы рэгіянальнага супрацоўніцтва і бяспекі. Падчас сустрэчы У.Макей вітаў рашэнне ВЭФ уключыць Беларусь у 2020 годзе ў даклад “Глабальны індэкс канкурэнтаздольнасці”. Пацвердзіў запрашэнне Б. Брэндэ наведаць Беларусь.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Прэзідэнтам Сусветнага эканамічнага форуму Б.Брендэ
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by