Памер шрыфта:

Аб 16-м пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

19 снежня 2018 г.

19-12-2018

19 снежня 2018 г. у г.Мінску на базе індустрыяльнага парку “Вялікі камень” адбылося 16-е пасяджэнне Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў. У яе склад увайшлі Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка, кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парку “Вялікі камень” Аляксандр Ярашэнка, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, эканомікі, энергетыкі, Нацыянальнага банка, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Парку высокіх тэхналогій, Беларускай гандлёва- прамысловай палаты, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”, ААТ “АСБ Беларусбанк”, Беларускай універсальнай таварнай біржы.

У склад германскай дэлегацыі пад кіраўніцтвам дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Экхарда Франца ўвайшлі Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар, прадстаўнікі кіраўніцтва Усходняга камітэта — Асацыяцыі германскай эканомікі па супрацоўніцтве з краінамі Усходняй Еўропы, Германскага энергетычнага агенцтва (DENA), германскай эканамічнай групы ў Беларусі, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, Нямецка-беларускага эканамічнага клуба.

Парадак дня пасяджэння ахопліваў шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў банкаўска-крэдытнай сферы, арганізацыі праграм павышэння кваліфікацыі для беларускіх спецыялістаў у ФРГ.

Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны перспектывы нарошчвання беларуска-германскага тавараабароту, у тым ліку за кошт выкарыстання інструментаў біржавога гандлю, задзейнічання патэнцыялу прамысловай кааперацыі, пашырэння прысутнасці германскага бізнесу ў Беларусі ў зонах з прэферэнцыйным інвестыцыйным рэжымам.

Асаблівая ўвага нададзена магчымасцям супрацоўніцтва кампаній дзвюх краін у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Дана пазітыўная ацэнка выніках 6-га Беларуска-Германскага энергетычнага форуму, які прайшоў у кастрычніку 2018 г. у г. Мінску, абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкі.

Члены беларускай дэлегацыі падрабязна інфармавалі германскіх калег аб сістэмных кроках Урада Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў краіне.

Бакі з задавальненнем канстатавалі пазітыўную дынаміку ва ўзаемным гандлі, рэалізацыю ў Беларусі новых інвестыцыйных праектаў з удзелам германскага бізнесу.

Для ўдзельнікаў пасяджэння была арганізавана прэзентацыя індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, уключаючы азнаямленне з яго інфраструктурай і вопытам работы шэрага германскіх кампаній, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Парку.

 русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы