Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў Кітай

18 сакавіка 2019 г.

18-03-2019

18-19 сакавіка 2019 г. праходзіць візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

18 сакавіка адбылася сустрэча А.Дапкюнаса з намеснікам Генеральнага сакратара Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) Ху Сяолі, падчас якой бакі абмяняліся думкамі аб стане і кірунках актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва для вырашэння канкрэтных практычных задач, пастаўленых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў.

Намеснік Міністра павіншаваў Ху Сяолі з паспяховым заканчэннем чарговай сесіі УСНП – адной з найважнейшых палітычных падзей у 2019 годзе ў Кітаі.

Бакі абмеркавалі падрыхтоўку ўдзелу Кіраўніка беларускай дзяржавы ў другім міжнародным форуме «Адзін пояс, адзін шлях». Разгледжаны дэталі візіту на пачатку красавіка ў г. Мінск парламенцкай дэлегацыі КНР пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Пастаяннага камітэта УСНП Шэнь Юэюэ.

Падчас праведзенай у той жа дзень сустрэчы з намеснікам загадчыка Міжнароднага аддзела ЦК КПК Цянь Хуншанем А.Дапкюнас высока ацаніў дасягненні Камуністычнай партыі Кітая ў рэалізацыі рэформаў адкрытасці, барацьбе з карупцыяй, выкараненні беднасці. Дасягнута дамоўленасць аб садзейнічанні рэгулярным кантактам, у тым ліку паміж Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ЦК КПК у мэтах эфектыўнай рэалізацыі ўсіх дамоўленасцяў і ўзаемавыгадных сумесных праектаў.

А.Дапкюнас адзначыў, што беларускі бок спадзяецца на ўдзел члена Палітбюро ЦК КПК у мерапрыемствах міжнароднага форуму «Адзін пояс, адзін шлях», якія пройдуць у ліпені гэтага года ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы