Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Алейніка з Генеральным сакратаром Міжнароднай марской арганізацыі

06 верасня 2019 г.

06-09-2019

5 верасня 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі Сяргея Алейніка з Генеральным сакратаром Міжнароднай марской арганізацыі (IМО) Кітакам Лімам.

Падчас сустрэчы Генеральнаму сакратару IМО перададзены дакументы аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Міжнароднай канвенцыі аб грамадзянскай адказнасці за шкоду ад забруджвання бункерным палівам 2011 года і да Найробiйскай міжнароднай канвенцыі аб выдаленні патанулых судоў 2007 года.

Бакі абмеркавалі бягучы стан спраў і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы марскога транспарту, пытанні падрыхтоўкі і правядзення 31-й сесіі Асамблеі IМО ў лістападзе 2019 г.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы