Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з кіраўніком ірландскай дабрачыннай арганізацыі

13 лютага 2018 г.

12-02-2018

12 лютага 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з кіраўніком ірландскай дабрачыннай арганізацыі “Chernobyl Children's Project International” Эдзі Роўч, якая аказвае гуманітарную дапамогу і падтрымку беларускім дзецям і інвалідам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў далейшага пашырэння дзейнасці арганізацыі ў Беларусі, уключаючы перспектыўныя праекты сацыяльнай накіраванасці для выхаванцаў “Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця”, аказання сацыяльнай дапамогі сем'ям з Мінска і Гомеля, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама магчымага ўключэння ірландскай арганізацыі ў мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў штаб-кватэры ААН у красавіку 2018 года з нагоды Міжнароднага дня памяці чарнобыльскай катастрофы.

Дасягнута дамоўленасць падтрымліваць блізкі кантакт паміж Міністэрствам замежных спраў і дабрачыннай арганізацыяй “Chernobyl Children's Project International”.

русская версия     English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы