Аб удзеле групы пад кіраўніцтвам намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў семінарах ў Кітаі
22 жніўня 2018 г.22-08-2018
20 — 29 жніўня 2018 г. група пад кіраўніцтвам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса наведвае гарады Пекін і Шанхай для ўдзелу ў семінары для дзяржаўных служачых высокага ўзроўню па вывучэнні вопыту эканамічнага развіцця і сучасных рэформаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Семінар арганізаваны Міністэрствам камерцыі КНР.
У Пекіне група абмяркуе пытанні рэгулявання фінансавага рынку і развіцця сучаснай фінансавай сістэмы Кітая ў Міністэрстве фінансаў КНР, даведаецца пра сістэму сацыяльнага забеспячэння Кітая падчас семінараў у Міністэрстве працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, а таксама азнаёміцца з дзейнасцю найбуйнейшых кітайскіх карпарацый “Кітайская турыстычная група” і “Алібаба Груп”.
Адбудзецца наведванне Шанхайскай свабоднай эканамічнай зоны для даследавання кітайскага вопыту ў сферы інвестыцый. У г.Шанхае запланавана таксама вывучэнне галіны гарадскога будаўніцтва і архітэктуры Кітая.