Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова з намеснікам Генеральнага сакратара ААН

18 кастрычніка 2018 г.

18-10-2018

17 кастрычніка 2018 г. намеснік Генеральнага сакратара ААН па пытаннях барацьбы з тэрарызмам Уладзімір Варанкоў наведаў Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН.

У ходзе сустрэчы з кіраўніком беларускай місіі пры ААН Валянцінам Рыбаковым кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН падзяліўся ўражаннямі ад сваёй паездкі ў Беларусь, якая адбылася 8-11 кастрычніка 2018 г.

У ходзе размовы бакі падрабязна спыніліся на двухбаковых сустрэчах У.Варанкова з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам, кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Рады Бяспекі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Камітэта дзяржаўнага кантролю.
 
 
Высокапастаўлены прадстаўнік сакратарыята ААН даў высокую адзнаку намаганням Беларусі па ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку, у сферы міжнароднага супрацоўніцтва па барацьбе з тэрарызмам.
 
Правядзенне ў Мінску 9-10 кастрычніка міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню пад эгідай АБСЕ «Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху», у якой узяў удзел У.Варанкоў, з’яўляецца адным з шматлікіх прыкладаў такіх намаганняў. Увага, якае была нададзеная канферэнцыі з боку дзяржаў-сябраў АБСЕ, яскрава сведчыць аб своечасовасці і актуальнасці абмеркавання гэтай тэмы на міждзяржаўным узроўні.
 
Суразмоўцы абмеркавалі далейшыя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ААН у галіне барацьбы з тэрарызмам, у тым ліку, па правядзенні сумесных мерапрыемстваў.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы