Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі Д.Мірончыкам даверчых грамат Каралю Швецыі Карлу XVI Густаву

14 чэрвеня 2018 г.

14-06-2018

14 чэрвеня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Дзмітрый Мірончык уручыў даверчыя граматы Каралю Швецыі Карлу XVI Густаву.

У рамках цырымоніі адбылася традыцыйная аўдыенцыя новапрыбыўшага Пасла ў Кіраўніка шведскай дзяржавы, падчас якой была адзначана наяўнасць шырокага кола пытанняў, аднолькава актуальных для Беларусі і Швецыі, – ад аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і да ўмацавання бяспекі і добрасуседства ў рэгіёне.

Падчас размовы новага кіраўніка беларускай дыпмісіі з кіраўніцтвам рэгіянальнага дэпартамента, а таксама службы дзяржаўнага пратакола МЗС Швецыі, якая адбылася перад каралеўскай аўдыенцыяй, бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-шведскіх адносін, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і канкрэтныя крокі, накіраваныя на тое, каб як мага хутчэй аднавіць пазітыўную дынаміку па ўсяму спектру двухбаковага парадку дня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы