Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (пяты дзень)

27 верасня 2022 г.

 

26 верасня 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу са Старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН Чабай Кёрэшы.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі выказаў падтрымку прыярытэтам старшынства бягучай сесіі ГА ААН. Падкрэслена гатоўнасць аказваць неабходнае садзейнічанне Старшыні ў развіцці і ўдасканаленні сістэмы ААН. Абмеркавана сітуацыя ва Украіне, перспектывы мірнага ўрэгулявання канфлікту. Бакі таксама закранулі тэматыку санкцый у кантэксце глабальнай харчовай бяспекі.

Старшыня Генеральнай Асамблеі ААН выказаў удзячнасць за актыўную ролю Беларусі ў ААН і надзею на далейшае ўзаемадзеянне па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы кліматычныя змяненні, пандэмію, водную тэматыку.

У.Макей у ходзе свайго ўдзелу ў пасяджэнні высокага ўзроўню ГА ААН у мэтах святкавання і папулярызацыі Міжнароднага дня барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі акцэнтаваў беспрэцэдэнтны ўзровень напружанасці і недаверу, які цягне за сабой рост рызык ваеннай канфрантацыі, што робіць ядзерную зброю і пагрозу яе прымянення амаль гэтак жа рэальнымі, як і 70 гадоў таму.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў актывізаваць дыялог паміж краінамі, якія маюць ядзерную зброю, у мэтах надання працэсу ядзернага раззбраення шматбаковага і незваротнага характару, адзначыўшы таксама, што зоны, свабодныя ад ядзернай зброі, з'яўляюцца неад'емным складальнікам глабальнага рэжыму нераспаўсюджвання.

Міністр нагадаў, што ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя Беларусь прапанавала ідэю стварэння такой зоны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, заявіўшы, што дасягненне канчатковай мэты - збавення свету ад ядзернай зброі - немагчыма без аднаўлення даверу і вяртання да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з уцягваннем. у яго як ядзерных, так і бяз'ядзерных краін.

У ходзе сустрэчы з Міністрам замежных спраў Ірана Хасейнам Амірам Абдалахіянам бакі падкрэслілі пазітыўную дынаміку развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку з улікам дамоўленасцей, дасягнутых па выніках нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Ірана ў г.Самаркандзе.

У.Макей падзякаваў іранскаму боку за падтрымку ў працэсе афармлення паўнапраўнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах санкцыйнага націску і прадаўжэнні ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.
Міністры таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы