Памер шрыфта:

Аб кансультацыях паміж МЗС Беларусі і Расіі па пытаннях адносін з ЗША і Канадай

12 верасня 2018 г.

12-09-2018

11 верасня 2018 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па пытаннях адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэй Бушыла, расійскую — дырэктар Дэпартамента Паўночнай Амерыкі Георгій Барысенка.

Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі і Расіі з ЗША і Канадай, а таксама абмяняліся поглядамі і зверылі падыходы знешнепалітычных ведамстваў да выбудоўвання дыялогу з двума паўночнаамерыканскімі краінамі на перспектыву.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы