12-09-2018
11 верасня 2018 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па пытаннях адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэй Бушыла, расійскую — дырэктар Дэпартамента Паўночнай Амерыкі Георгій Барысенка.
Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі і Расіі з ЗША і Канадай, а таксама абмяняліся поглядамі і зверылі падыходы знешнепалітычных ведамстваў да выбудоўвання дыялогу з двума паўночнаамерыканскімі краінамі на перспектыву.