Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў пасяджэнні СМЗС АДКБ

22 мая 2019 г.

22-05-2019

22 мая 2019 г. беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам узяла ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое адбылося ў г.Бішкеке.

А.Дапкюнас прадставіў падыходы Беларусі да вырашэння актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Прыцягнуў увагу да ініцыятывы беларускага боку па прасоўванню ўсеабдымнага дыялогу па глабальнай бясспецы. Беларускі дыпламат падкрэсліў, што развіццё АДКБ як актыўнага донара бяспекі ў рэгіёне павінна быць накіравана на рэагаванне на шырокі спектр сучасных выклікаў і пагроз.
 

Па выніках пасяджэння Савет міністраў замежных спраў АДКБ узгадніў кандыдатуру Станіслава Зася для яго прызначэння Саветам калектыўнай бяспекі на пасаду Генеральнага сакратара АДКБ. Таксама падпісаны шэраг рашэнняў па пытаннях дзейнасці Арганізацыі і прынята ініцыяваная беларускім бокам заява СМЗС АДКБ з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы