Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Азербайджана

12 красавіка 2024 г.

 

12 красавіка 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў перагаворы з Міністрам замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі Джэйхунам Байрамавым, які знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД.

Пацверджана нацэленасць Беларусі і Азербайджана на далейшае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва.

Міністры выказалі перакананасць, што падпісаная ў лютым 2024 г. Дарожная карта надасць новы імпульс развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін, будзе садзейнічаць прадметнаму пашырэнню і істотнай актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін. Дакументам прадугледжана больш за 60 канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных, у першую чаргу, на развіццё актуальных напрамкаў эканамічнага супрацоўніцтва, нарошчванне аб'ёмаў узаемнага гандлю таварамі і паслугамі.

У ходзе перагавораў разгледжаны шырокі комплекс пытанняў беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў удзялілі асаблівую ўвагу арганізацыі маючых адбыцца візітаў і кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, паглыбленню гандлёвых адносін, прамысловай кааперацыі і рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў.

Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні ўзаемнай падтрымкі ў рамках міжнародных арганізацый. Абедзве краіны падзяляюць прынцып павагі суверэннага шляху развіцця дзяржавы, недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы і прымянення незаконных метадаў ціску ў міжнародных адносінах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы