Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў тыдні высокага ўзроўню сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

21 верасня 2023 г.

 

20 верасня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па тэматыцы падтрымання міру і бяспекі Украіны.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі канстатаваў амаль поўны заняпад архітэктуры міжнароднай бяспекі з прычыны безадказных спроб асобных краін перапісаць пад сябе базавыя прынцыпы міжнародных адносін і права. Ён звярнуў увагу на ігнараванне ўсіх ініцыятыў Беларусі па памяншэнні канфрантацыі і аднаўленні даверу, якія яна прапаноўвала ў мінулым. З прычыны гэтага з новай сілай успыхнуў канфлікт ва Украіне.

Беларусь — краіна-суседка Украіны — як ніхто іншы зацікаўленая ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту, арганізоўвае перамовы і прымае ўкраінскіх уцекачоў. З канца лютага 2022 г.у нашу краіну іх прыбыло каля 120 тысяч.

С.Алейнік вітаў з'яўленне ўсё большай колькасці краін, якія прапануюць разумныя мірныя ініцыятывы па вырашэнні сітуацыі ва Украіне. Беларусь таксама гатова ўнесці свой уклад.

Падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг канстатавалі паступальнае развіццё двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі.

Абмеркаваны пытанні маючых адбыцца візітаў на розных узроўнях у мэтах надання новага імпульсу развіццю двухбаковых адносін. Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні ў бліжэйшы час пасяджэння сумеснай беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб абмене візітамі па лініі парламентаў, а таксама аб прапрацоўцы сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і машынабудавання.

Бакі высока ацанілі ўзровень узаемадзеяння на пляцоўцы ААН і дамовіліся прадоўжыць сумесную канструктыўную працу.

На сустрэчы з Міністрам замежных спраў Нікарагуа Дэнісам Манкадай Каліндрэсам працягнулі абмеркаванне сумесных праектаў, рэалізацыя якіх пачата пасля абмену візітамі на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні 3-4 кастрычніка 2023 г.у г. Мінску пасяджэння Беларуска-Нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, падчас якой будуць падрабязна абмеркаваны як бягучыя пытанні, так і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў мэтах інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлю.

Бакі канстатавалі перыяд дынамічнага развіцця двухбаковых адносін і супадзенне пазіцый практычна па ўсіх пытаннях. Суразмоўцы пагадзіліся з неабходнасцю процідзеяння незаконным санкцыям, якія ўводзяцца ў парушэнне міжнароднага права.

У ходзе гутаркі з намеснікам Міністра замежных спраў КНР у рангу Міністра Ма Чжаасюем падрабязна абмеркавана работа механізмаў двухбаковага супрацоўніцтва, графік бліжэйшых двухбаковых мерапрыемстваў, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках ШАС і БРІКС.

Кароткі абмен думкамі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам быў прысвечаны сітуацыі ў рэгіёне і актуальным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва.

Адбылася кароткая размова з Міністрам замежных спраў ААЭ шэйхам Абдалай бін Заідам Аль Нахаянам, а з Дзяржаўным міністрам па замежных справах Катара Султанам аль-Мурэйхі абмеркаваны ініцыятывы па актывізацыі двухбаковых адносін.

На палях Генеральнай Асамблеі таксама адбыўся кароткі абмен думкамі Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў Эрытрэі Асманам Салех Махамедам. Асноўнымі тэмамі стала супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, харчовая бяспека і профільныя візіты на розных узроўнях.

20 верасня 2023 г. беларускай дэлегацыяй у якасці старшыні арганізаваны рабочы ланч міністраў замежных спраў краін-членаў АДКБ. У ходзе адкрытага і субстантыўнага абмену думкамі была абмеркавана сітуацыя па ўсім перыметры межаў арганізацыі, уключаючы эскалацыю ў рэгіёне Паўднёвага Каўказа. Міністры таксама абмеркавалі нацыянальныя прыярытэты ў рамках 78-й сесіі ГА ААН.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выступіў на нарадзе высокага ўзроўню па прадухіленні пандэмій, забеспячэнні гатоўнасці да іх і рэагаванні на іх, падкрэсліўшы эфектыўнасць абранай кіраўніцтвам Беларусі тактыкі барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства запэўніў у гатоўнасці Беларусі дзяліцца з іншымі краінамі сваім вопытам у пабудове эфектыўнай сістэмы па розных напрамках аховы здароўя. У мэтах умацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне медыцыны запрасіў да навучання ў беларускіх медыцынскіх ВНУ замежных студэнтаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы