Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў ЗША
01 лютага 2019 г.01-02-2019
29-31 студзеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка наведаў з візітам г.Вашынгтон.
Падчас візіту А.Краўчанка правёў сустрэчу з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчэлам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва і сітуацыю ў ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Адбылася таксама сустрэча А.Краўчанкі з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам.
Пытанні рэалізацыі праектаў у Беларусі абмеркаваны на сустрэчы з памочнікам Адміністратара, кіраўніком бюро Еўропы і Еўразіі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Брокам Бірманам.
А.Краўчанка правёў перагаворы са спецыяльным памочнікам Прэзідэнта ЗША і старшым дырэктарам па еўрапейскіх і расійскіх справах Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Фіёнай Хіл.
Адбыліся сустрэчы з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, сустаршынёй Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Крыстаферам Смітам, членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Фрэнсісам Руні, кіраўніцтвам сакратарыята Камітэта па міжнародных справах Сената ЗША.
Падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Гандлёвай палаты ЗША Гэры Літманам абмеркаваны пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, магчымасць удзелу прадстаўнікоў кіраўніцтва Гандлёвай палаты ЗША і амерыканскіх кампаній-членаў Палаты ў канферэнцыях эканамічнай тэматыкі ў Беларусі.
У рамках візіту адбыліся таксама сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з кіраўнікамі аналітычных цэнтраў Джэймстаунскі фонд Гленам Ховардам, Інстытут Кенана Мэцью Ражанскі, з дырэктарам праграмы па Расіі і Еўразіі Фонду Карнегі Юджынам Румерам, з групай даследчыкаў Інстытута Брукінгса, з прадстаўнікамі Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін ім.Дж.Байдена, Германскага фонду Маршала ЗША.
Праведзены перагаворы з кіраўніцтвам Нацыянальнай кааліцыі ў падтрымку яўрэйскіх абшчын Еўразіі.
Магчымасці актывізацыі кантактаў дзелавых колаў дзвюх краін абмеркаваны са старшынёй Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусь-ЗША Дэвідам Бэйранам.
31 студзеня ў Атлантычным савеце адбылася канферэнцыя “Беларуская дылема: для Мінска і для Захаду”, дакладчыкамі на якой выступілі А.Краўчанка, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж.Байдена Майкл Карпэнтэр, кіраўнік праграмы ў Цэнтры па аналізе еўрапейскай палітыкі, былы камандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў Еўропе Бенджамін Ходжас, член Атлантычнага савета, былы Пасол ЗША ў Расіі, былы намеснік Генеральнага сакратара НАТА Аляксандр Вершбоў, прэзідэнт Фонду ЗША-Расія, былы спецыяльны памочнік Прэзідэнта ЗША Селест Уоландэр.
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША, шэрага вядучых аналітычных цэнтраў, СМІ і няўрадавых арганізацый, пасольстваў замежных дзяржаў у ЗША.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by