Памер шрыфта:

Аб беларуска-іранскіх кансультацыях паміж МЗС

15 сакавіка 2019 г.

15-03-2019

15 сакавіка 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь прайшлі палітычныя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ірана на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных упраўленняў.

Перад кансультацыямі кіраўніка іранскай дэлегацыі прыняў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас. Беларускі дыпламат адзначыў актуальнасць абмеркавання праблематыкі двухбаковага ўзаемадзеяння кіраўнікамі рэгіянальных падраздзяленняў МЗС напярэдадні маючых адбыцца сёлета кансультацый паміж МЗС Беларусі і Ірана на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Намеснік Міністра падкрэсліў важную ролю знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краінаў у забеспячэнні належнай каардынацыі сумеснай працы экспертаў профільных ведамстваў у пошуку жыццяздольных схем узаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай галіне.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Віктар Рыбак, іранскую – памочнік Міністра, начальнік галоўнага ўпраўлення Еўразіі Міністэрства замежных спраў Галам-Рэза Багеры Макадам.

Падчас кансультацый бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, прааналізавалі сучасны стан і перспектывы яго далейшага развіцця. Беларускія і іранскія дыпламаты дэталёва абмеркавалі пытанні ажыццяўлення дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас папярэдняга пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама якаснай падрыхтоўкі да наступнага пасяджэння камісіі, якое мае прайсці сёлета ў Мінску.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы