Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна з мэрам г.Астаны

03 кастрычніка 2024 г.

 

3 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з мэрам г.Астаны Жэнісам Касымбекам.

Падчас сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыя праекта будаўніцтва беларускага квартала ў г.Астане, падрыхтоўка да правядзення першага Форума рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, рэалізацыя інвестыцыйнага праекта будаўніцтва ў г.Астане беларускага гандлёва-лагістычнага цэнтра.

Асаблівая ўвага нададзена пытанню арганізацыі візіту ў Рэспубліку Беларусь прадстаўнікоў адміністрацыі горада для азнаямлення з машынабудаўнічым комплексам і вывучэння магчымасцей выкарыстання тэхнікі, што вырабляецца ў Беларусі, у камунальных гаспадарках г.Астаны. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы