Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з прадстаўнікамі СМІ ў сувязі з навагоднімі і каляднымі святамі

26 снежня 2018 г.

26-12-2018

26 снежня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў традыцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі ў сувязі з навагоднімі і каляднымі святамі.

На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі замежных і беларускіх СМІ, дыпламатычнага корпуса, прэс-службаў шэрага дзяржаўных органаў Беларусі, якія актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай дзейнасці, а таксама аналітычных цэнтраў.

У прывітальным слове кіраўнік знешнепалітычнага ведамства коратка падвёў вынікі работы ў 2018 годзе па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне. Міністр адзначыў узмацненне ролі Беларусі як пляцоўкі для міжнароднага дыялогу і донара рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце знакавых знешнепалітычных ініцыятыў беларускага кіраўніцтва і важных міжнародных мерапрыемстваў, якія адбыліся ў нашай краіне ў адыходзячым годзе.

У сувязі з маючым адбыцца стагоддзем сучаснай дыпламатычнай службы Беларусі ўвазе гасцей былі прадстаўлены фотадакументы, якія адлюстроўваюць працэс станаўлення нацыянальнай дыпслужбы на розных этапах развіцця беларускай дзяржавы.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства павіншаваў прысутных з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама пацвердзіў прыхільнасць Міністэрства да канструктыўнага ўзаемадзеяння са СМІ ў атмасферы адкрытасці, аб'ектыўнасці і ўзаемнай павагі.

русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы