Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі

14 студзеня 2019 г.

14-01-2019

14 студзеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сійярта, які наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін у атмасферы адкрытага і канструктыўнага дыялога абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-венгерскіх адносін. Падкрэслена, што ключавым напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Міністры таксама разгледзелі тэматыку развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння ў рамках іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у прыватнасці ААН, АБСЕ, ЮНЕСКА. Адбыўся абмен думкамі па сітуацыі ў рэгіёне і пытаннях бяспекі.

Па выніках сустрэчы У.Макей і П.Сійярта падпісалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгрыі аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі аб садзейнічанні міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву, Праграму супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2019 г.

Праграмай візіту прадугледжаны таксама сустрэчы П.Сійярта з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам, міністрамі эканомікі, спорту і турызму, сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны, ускладанне вянка да манумента Перамогі ў Мінску.

У завяршэнне візіту П.Сійярта сустрэнецца са студэнтамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы