Памер шрыфта:

Заява МЗС Рэспублікі Беларусь у сувязі з тэрарыстычным актам у Сірыі

26 ліпеня 2018 г.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае здзейсненую 25 ліпеня 2018 г. жорсткую тэрарыстычную атаку групоўкі «Ісламская дзяржава» і ажыццяўленыя следам напады банд тэрарыстаў на населеныя пункты ў ваколіцах сірыйскага горада Эс-Сувэйда, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр.

Бесчалавечныя акты гвалту ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва ў Сірыі не могуць мець апраўдання і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці, адной з прыярытэтных задач якой павінна з'яўляцца барацьба з тэрарыстычнымі і экстрэмісцкімі групоўкамі.

Мы паслядоўна выступаем за ўсталяванне міру на сірыйскай зямлі і будзем заўсёды непрымірымы ў дачыненні да любых праяў тэрарызму.

Намі з глыбокім болем успрынята паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых сярод сірыйскіх грамадзян. Выказваем спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы